Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліс 2017

Зборная Беларусі заваявала 4 медалі ў спаборніцтвах па дзюдо на Сусветных гульнях паліцэйскіх

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная МУС Беларусі заваявала чатыры медалі ў спаборніцтвах па дзюдо на Сусветных гульнях паліцэйскіх у Абу-Дабі, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

Зборная каманда беларускай міліцыі пад эгідай Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства "Дынама" выступіла на гульнях у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах у двух відах спорту - практычнай стральбе і дзюдо. "У спаборніцтвах дзюдаістаў праваахоўнікі заваявалі чатыры медалі ў пяці вагавых катэгорыях. Сяржант міліцыі аддзела Дэпартамента аховы Ленінскага раёна Гродна Максім Шадзякоў у вагавой катэгорыі да 60 кг і маёр міліцыі спецпадраздзялення "Алмаз" Сяргей Ждан у вагавой катэгорыі да 73 кг заваявалі бронзу. Серабро ў вагавой катэгорыі да 100 кг - у прадстаўніка БФСТ "Дынама" старшага сяржанта ўнутранай службы Сяргея Лесяка. Залатым медалём спаборніцтваў у вагавой катэгорыі да 63 кг была ўзнагароджана прапаршчык міліцыі аддзела Дэпартамента аховы Маскоўскага раёна Мінска Даніэла Казаной", - расказалі ў МУС.

Таксама беларускія міліцыянеры ўпершыню ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах па практычнай стральбе з пісталета і паказалі высокі рэзультат: пятае месца ў жанчын і шостае ў мужчын.

Сусветныя гульні паліцэйскіх праходзяць у Абу-Дабі з 3 па 10 лістапада. Усяго за медалі змагаюцца прадстаўнікі 42 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі