У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліп 2020

Зборная Беларусі засталася на 87-м месцы рэйтынгу ФІФА

Зборная Беларусі засталася на 87-м месцы рэйтынгу ФІФА

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі займае 87-е месца ў абнародаваным сёння рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За мінулыя два месяцы беларускія футбалісты, як і ўсе астатнія зборныя планеты, не гулялі і таму засталіся на ранейшай пазіцыі, маючы 1283 балы. Аднаўленне міжнароднага футбольнага сезона намечана на жнівень, калі будуць дагуляны клубныя турніры - Ліга чэмпіёнаў і Ліга Еўропы. Нацыянальныя зборныя ў пачатку верасня пачнуць новы сезон матчамі Лігі Нацый УЕФА. Беларускія футбалісты пад кіраўніцтвам Міхаіла Мархеля выступяць у групе 4 лігі С. Там іх сапернікамі будуць каманды Літвы (131-ы нумар рэйтынгу ФІФА), Албаніі (66) і Казахстана (118).

Топ-10 ліпеньскага рэйтынгу ФІФА:

1. Бельгія - 1765 ачкоў,
2. Францыя - 1733,
3. Бразілія - 1712,
4. Англія - 1661,
5. Уругвай - 1645,
6. Харватыя - 1642,
7. Партугалія-1639,
8. Іспанія-1636,
9. Аргентына - 1623,
10. Калумбія - 1622.

З краін былога Савецкага Саюза лепшая пазіцыя ў зборнай Украіны, якая знаходзіцца на 24-м месцы (1537 ачкоў), 38-е ў расіян (1470). Каманда Грузіі, з якой беларусам у кастрычніку трэба будзе згуляць у плэй-оф чэмпіянату Еўропы, займае 91-е месца, маючы 1267 балаў.

Наступны рэйтынг ФІФА плануе апублікаваць 14 жніўня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс