Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Крс 2025

Зборная Беларусі займае 98-е месца ў новым рэйтынгу ФІФА

Зборная Беларусі займае 98-е месца ў новым рэйтынгу ФІФА
Фота sport5.by

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі займае 98-е месца ў абноўленым сёння рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сакавіку 2025 года беларускія футбалісты паспяхова правялі два стартавыя кантрольныя паядынкі. Спачатку падапечныя Карласа Алоса разграмілі ў Душанбэ каманду Таджыкістана (5:0), а затым перамаглі ў Баку азербайджанскіх футбалістаў (2:0). Цяпер у зборнай Беларусі 1235,36 бала. У суверэннай гісторыі вышэйшай пазіцыяй зборнай Беларусі ў рэйтынгу ФІФА было 36-е месца ў лютым 2011 года. Свае наступныя спарынгі беларусы правядуць у пачатку чэрвеня, а восенню стартуюць у адборачным турніры чэмпіянату свету. Сапернікі зборнай Беларусі па кваліфікацыйнай групе С сусветнага першынства займаюць наступныя месцы: Данія - 21, Грэцыя - 40, Шатландыя - 44.

Топ-10 рэйтынгу ФІФА:

1. Аргенціна - 1886,16 бала.
2. Іспанія - 1854,64.
3. Францыя - 1852,71.
4. Англія - 1819,2.
5. Бразілія - 1776,03.
6. Нідэрланды - 1752,44.
7. Партугалія - 1750,08.
8. Бельгія - 1735,75.
9. Італія - 1718,31.
10. Германія - 1716,98.

Наступны рэйтынг мужчынскіх зборных ФІФА будзе абнародаваны 10 ліпеня.

Жаночая зборная Беларусі знаходзіцца на 52-м месцы, у яе 1494 рэйтынгавыя балы. Спіс жаночых зборных узначальваюць футбалісткі ЗША, на другой пазіцыі Іспанія, трэцяй ідзе Германія, на чацвёртым месцы Англія, зборная Японіі замыкае першую пяцёрку. Жаночы рэйтынг ФІФА абновіцца 12 чэрвеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі