Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Май 2015

Зборная Беларусі пачне выступленне на ЧС па хакеі ў 2016-м годзе ў Санкт-Пецярбургу

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках праведзенага чэмпіянату свету па хакеі ў Чэхіі сфарміраваны склад груп наступнага сусветнага форуму, які з 6 па 22 мая 2016 года прымуць Санкт-Пецярбург і Масква. Зборная Беларусі выступіць у групе А на лядовай пляцоўцы спарткомплексу "Юбілейны" ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сапернікамі беларусаў на групавым этапе стануць зборныя Канады, Фінляндыі, ЗША, Славакіі, Францыі, Германіі і Венгрыі. У групе В, матчы якой пройдуць у Маскве, згуляюць Расія, Швецыя, Чэхія, Швейцарыя, Латвія, Нарвегія, Данія і Казахстан.

Міжнародная федэрацыя хакея таксама па выніках чэмпіянату свету ў Чэхіі сфарміравала групы ўдзельнікаў алімпійскага турніру 2018 года ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане. У групе А выступяць Канада, Чэхія, Швейцарыя, Рэспубліка Карэя. У групе В аказаліся зборныя Расіі, ЗША, Славакіі і пераможца кваліфікацыі квартэта F. У групе С Швецыя і Фінляндыя даведаюцца пра сваіх сапернікаў па выніках кваліфікацыйных турніраў у групах D і E.

Пераможцы фінальнай алімпійскай кваліфікацыі вызначацца з 1 па 4 верасня 2016 года. У групе D (матчы адбудуцца ў Беларусі), акрамя гаспадароў турніру, выступяць хакеісты Славеніі, Даніі і пераможца прэкваліфікацыі - Q6. У групе E за пуцёўку на зімовыя Гульні паспрачаюцца Латвія, Германія, Аўстрыя, Q5, у групе F - Нарвегія, Францыя, Казахстан, Q4.

Чацвёртыя каманды фінальнай алімпійскай кваліфікацыі вызначацца ў прэкваліфікацыі (Q4-Q6), якая пройдзе ў два этапы ў лістападзе 2015 года і лютым 2016 года. У ёй прымуць удзел каманды з невысокім рэйтынгам Міжнароднай федэрацыі хакея.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс