Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Май 2015

Зборная Беларусі па хакеі перамагла каманду Даніі на ЧС-2015

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты нацыянальнай зборнай Беларусі 5 мая правялі на чэмпіянаце свету-2015 у Чэхіі трэці матч папярэдняга раўнда ў групе В, у якім атрымалі пераканаўчую перамогу над сапернікамі з Даніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Данія - Беларусь - 1:5 (1:0, 0:3, 0:2).

Острава. "CEZ-Арэна".

Данія: Гэлбрэйт; Нільсэн - О.Лаўрыдсэн, Мадсэн - Якабсэн - Харт; Крыстэнсэн - Й.Б.Енсэн, Сторм - Б'ёркстранд - Й.Енсэн; Бэдкер - М.Лаўрыдсэн, Грээн (к) - М.Поўльсэн - Спелінг; Улдал - Старкоў, Столь - А.Поўльсэн - Хансэн.

Беларусь: Лаланд; І.Усенка - Корабаў, А.Касціцын - Калюжны (к) - С.Касціцын; Стасенка - Явенка, Дрозд - А. Стась - Гаўрус; Шынкевіч - Лісавец, А.Сцяпанаў - Кавыршын - Кулакоў; Кітараў - А.Волкаў - Дзямкоў; Усціненка, Дзямагін.

Шайбы: 1:0 - Якабсэн (Мадсэн, Харт, 13.38), 1:1 - Гаўрус (А.Касціцын, Калюжны, 20.44), 1:2 - Кавыршын (Кулакоў, А.Сцяпанаў, 27.27), 1:3 - Шынкевіч (Калюжны, А.Касціцын, 29.35), 1:4 - Кавыршын (Кулакоў, Шынкевіч, 45.36), 1:5 - І.Усенка (Кітараў, Дзямкоў, 54.44).

Кідкі: 26 - 35.

Штраф: 18 - 8.

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі напярэдадні паядынку з датчанамі запоўніў дзве існуючыя вакансіі ў ростары каманды, дазаявіўшы абаронцу Алега Гарошку і форварда Аляксея Яфіменку, якія, аднак, пакуль не выходзілі на лёд.

Для таго, каб захаваць шанцы на выхад у плэй-оф, беларусам трэба было выйграваць у датчан у асноўны час. Аднак пачатак матчу ў выкананні дружыны Дэйва Льюіса выйшаў даволі неадназначны. Беларускія хакеісты адразу не змаглі ўзяць шайбу пад кантроль, а потым амаль не пазбавіліся аднаго з вядучых ігракоў - цэнтрфорварда Андрэя Стася. Сапернік груба атакаваў яго ў корпус каля борта ў выніку чаго на твары беларуса з'явілася кроў. Нягледзячы на гэта судзейская брыгада не ўгледзела парушэння правіл у дзеяннях дацкага іграка, і каманды прадоўжылі матч у роўных складах.

Непрыемнасці беларусаў на гэтым не завяршыліся. Хутка выдаленне зарабіў Арцём Волкаў, а датчане ў большасці зрабілі шэраг кідкоў на вароты Кевіна Лаланда, які раз-пораз выратоўваў каманду. Але беларускія хакеісты ўсё ж апынуліся ў ролі даганяючых пасля таго, як прапусцілі размашыстую паражаючую контратаку датчан на 14-й мінуце. Без перашкод з боку абаронцаў яе завяршыў Юльян Якабсэн. Пасля гола скандынавы прадаўжалі дамінаваць на пляцоўцы, а вось у айчынных хакеістаў у першым перыядзе было мала магчымасцей, каб вызначыцца, да таго ж ім яшчэ раз давялося абараняцца дзве мінуты ў меншасці пасля выдалення капітана Аляксея Калюжнага.

З пачаткам другога перыяду гульнявая карціна матчу рэзка змянілася. З першых мінут беларускія ігракі ўзнялі тэмп, да чаго датчане былі не гатовы. Ужо на першай мінуце Артур Гаўрус зраўнаваў лічбы на табло, перайграўшы дацкага галкіпера Патрыка Гэлбрэйта з блізкай адлегласці, а да таго ледзь не вызначыўся Калюжны. Далей падапечныя Дэйва Льюіса сталі гуляць яшчэ больш агрэсіўна, што двойчы прынесла ім поспех. Другую шайбу ў вароты датчан на 28-й мінуце закінуў Яўген Кавыршын. Ён удачна дзейнічаў на чужым пятачку, спачатку перакрыўшы агляд варатару, а потым і рэзультатыўна згуляў на дабіванні пасля "выстралу" партнёра Аляксандра Кулакова. Праз дзве мінуты ідэальны момант для рэзультатыўнага кідка Ільі Шынкевічу стварыў Аляксей Калюжны. Абаронца, які падключыўся ў атаку, тады тэхнічна перайграў Гэлбрэйта з пятачка.

У трэцім перыядзе беларусы толькі крыху збавілі абароты, датчане ж ніяк не маглі наладзіць гульню ў атацы. Далёкімі ад ідэалу былі і іх дзеянні ў абароне. Правал гэтай лініі прывёў да гола Яўгена Кавыршына, які аформіў дубль. За імгненне да гола форвард урываўся па цэнтры ў зону абароны дацкай каманды, прычым ніхто з сапернікаў не перашкодзіў яму атрымаць шайбу і бліскуча кінуць. Апафеозам паражэння датчан стаў гол абаронцы Івана Усенкі, якому асісціравалі форварды чацвёртай беларускай тройкі. Для Івана шайба стала першай за зборную Беларусі на чэмпіянатах свету. Лепшым іграком матчу ў складзе пераможцаў быў прызнаны Яўген Кавыршын, а ў дацкай зборнай, нягледзячы на буйны пройгрыш, лепшым назвалі абаронцу Даніэля Нільсэна.

Цікава, што ў ходзе падрыхтоўкі да чэмпіянату свету беларусы двойчы сустракаліся з дацкай камандай на яе пляцоўцы ў таварыскіх матчах Еўрапейскага хакейнага выкліку і абодва разы перамогі ў іх святкавалі скандынавы (3:1 і 6:1).

Што ж датычыцца чэмпіянату свету-2015, то ў сваіх стартавых сустрэчах зборная Беларусі перамагла каманду Славеніі (4:2), а потым ва ўпартай барацьбе ўступіла дружыне Славакіі (1:2, у авертайме). Цяпер беларуская каманда набрала 7 ачкоў (розніца шайбаў - 10:5).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс