Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Май 2016

Зборная Беларусі па хакеі атрымала валявую перамогу над Славакіяй на чэмпіянаце свету

Зборная Беларусі па хакеі атрымала валявую перамогу над Славакіяй на чэмпіянаце свету11 мая, Мінск /Аляксандр Новікаў - БЕЛТА/. Зборная Беларусі па хакеі атрымала валявую перамогу ў групе В над Славакіяй з лікам 4:2 і захоўвае шанцы на выхад у плэй-оф чэмпіянату свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля трох паражэнняў запар зборнай Беларусі для захавання добрых шанцаў прадоўжыць выступленне на чэмпіянаце свету ў плэй-оф неабходна было перамагаць сапернікаў. У ходзе важнага матчу падапечныя Дэйва Льюіса ўступалі 0:2, але ў трэцім перыядзе змаглі адыграцца і закінулі чатыры шайбы.

Славакія - Беларусь - 2:4 (0:0, 2:0, 0:4).

Санкт-Пецярбург. 11 мая. Палац спорту "Юбілейны".

Славакія: Ю.Гудачэк (Конрад); Шэршэн - Мезараш, Рэвай - Данэ - Бакаш; Марынчын - Секера (к), Л.Гудачэк - Ведзенскі - Юрча; Граняк - Мікуш, Марцінка - Бартанус - Дравецкі; Цэгларык - Шварны, Шцясны - Лушняк - Скаліцкі.

Беларусь: Коваль (Лаланд); Хенкель - Лісавец, А.Касціцын - Калюжны (к) - С.Касціцын; Корабаў - Дзюкаў, Плат - Стась - Лінгле; Явенка - Гатавец, Сцяпанаў - Кавыршын - Гаўрус; Камароў - Кітараў - Дзямкоў; Паўловіч, Усціненка.

Шайбы: 1:0 - Секера (Рэвай, Данэ, 20.47, у большасці); 2:0 - Юрча (Мікуш, Л.Гудачэк, 36.26); 2:1 - Гатавец (Лісавец, 42.22). 2:2 - Гаўрус (Гатавец, Кавыршын, 48.34); 2:3 - Сцяпанаў (Лісавец, 54.42); 2:4 - Лінгле (Плат, Лісавец, 57.16).

Кідкі: 26 - 20.

Штраф: 12 - 14.

Лепшыя ігракі: Шварны - Лісавец.

Трэнерскі штаб беларусаў даверыў месца ў варотах у сустрэчы, што прайшла, Віталю Ковалю, які замяніў Кевіна Лаланда на апошнім рубяжы абароны. Аднак вялікіх прэтэнзій у мінулых чатырох матчах сусветнага форуму да галкіпераў быць не можа, чаго нельга сказаць аб абарончых парадках беларусаў.

Зборная Беларусі па хакеі атрымала валявую перамогу над Славакіяй на чэмпіянаце светуКаманда Славакіі таксама разумела значэнне гульні з беларусамі і пастаралася ўжо са стартавых мінут захапіць ініцыятыву. Да сярэдзіны першага перыяду каманды падышлі са статыстыкай кідкоў 7:1 на карысць славакаў. Толькі ў сярэдзіне перыяду, калі ў сапернікаў здарылася чарга выдаленняў, беларусы змаглі перавесці гульню ў зону апанентаў. На 11-й мінуце каманда Дэйва Льюіса мела перавагу на пляцоўцы, аднак рэалізаваць большасць не змагла.

Свой шанц адкрыць лік у матчы скарысталі славацкія хакеісты. У пачатку другога перыяду, пасля неапраўданага выдалення Рамана Дзюкава ў канцы яшчэ першых дваццаці мінут паядынку, дакладным кідком вызначыўся Андрэй Секера. Далей славакі мелі значную перавагу ў дзеяннях на пляцоўцы. Віталю Ковалю некалькі разоў даводзілася дэманстраваць усё сваё майстэрства, каб адвесці пагрозу ад сваіх варот. Аднак на 37-й мінуце Томаш Юрча дакладна падставіў клюшку пад кідок партнёра па звяну Юрая Мікуша і стаў аўтарам другога гола.

Сітуацыя на пляцоўцы змянілася ў трэцім перыядзе. Беларусы пастараліся ўзмацніць націск на вароты славакаў, і на 43-й мінуце Кірыл Гатавец моцным кісцевым кідком скараціў адставанне - 1:2. На 48-й мінуце за падножку ў сапернікаў быў выдалены вопытны абаронца Андрэй Мезараш, прадаставіўшы магчымасць сапернікам вызначыцца, але скарыстаць гэты шанц падапечныя Дэйва Льюіса не змаглі і ў хуткім часе за парушэнне колькаснага складу атрымалі малы штраф. Менавіта гульня 4х4 прынесла поспех беларусам. Артур Гаўрус зраўнаваў лік - 2:2. Форвард Андрэй Сцяпанаў, добра вядомы сваімі нестандартнымі рашэннямі ў атацы, на 55-й мінуце ўзяў ініцыятыву на сябе ў хуткай атацы і адправіў шайбу пад шчытком галкіпера Юліуса Гудачэка - 3:2. Кропку ў процістаянні паставіў Шарль Лінгле, які вызначыўся сваім першым голам на чэмпіянаце свету за беларусаў.

Перамога над славакамі дала магчымасць камандзе Дэйва Льюіса набраць тры ачкі, якія захоўваюць шанцы беларусаў на выхад у плэй-оф.

Зборная Беларусі па хакеі атрымала валявую перамогу над Славакіяй на чэмпіянаце светуТурнірнае становішча ў групе В: 1. Канада - 9 ачкоў (3 матчы); 2. Фінляндыя - 9 (3); 3. Славакія - 6 (4); 4. Францыя - 5 (3); 5. Германія - 4 (3); 6. ЗША - 3 (3); 7. Беларусь - 3 (4); 8. Венгрыя - 0 (3).

Сёння вечарам у 20.15 у групе В адбудзецца матч зборных Фінляндыі і Венгрыі.

Наступную гульню на папярэднім этапе зборная Беларусі правядзе 13 мая з камандай Германіі, пачатак у 20.15. На наступны дзень, 14 мая, беларусы сустрэнуцца з венгерскімі хакеістамі, а завершаць выступленне ў групе В 17 мая гульнёй з французамі (16.15).

Зборная Беларусі па хакеі атрымала валявую перамогу над Славакіяй на чэмпіянаце светуУ групе А сусветнага форуму ў дзённай праграме 11 мая рэзультатыўным выдаўся матч Швейцарыя - Латвія. Альпійская дружына атрымала перамогу з лікам 5:4.

Турнірнае становішча ў групе А: 1. Чэхія - 8 ачкоў (3 матчы); 2. Швейцарыя - 7 (4); 3. Расія - 6 (3); 4. Швецыя - 5 (3); 5. Нарвегія - 5 (3); 6. Данія - 4 (3); 7. Казахстан - 2 (3); 8. Латвія - 2 (4).

Сёння вечарам на пляцоўку Лядовага палаца ў Маскве выйдуць каманды Швецыі і Казахстана (20.15).

Па чатыры лепшыя каманды з кожнай групы згуляюць у плэй-оф. Матчы вырашальнай стадыі адбудуцца 19 мая ў Санкт-Пецярбургу і Маскве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі