Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Май 2015

Зборная Беларусі абыграла Нарвегію і выйшла ў плэй-оф ЧС па хакеі

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Остраве завяршыўся матч папярэдняга раўнда чэмпіянату свету па хакеі ў групе В паміж зборнымі Нарвегіі і Беларусі. Падапечныя Дэйва Льюіса атрымалі перамогу над скандынавамі 3:2 і выйшлі ў чвэрцьфінал сусветнага форуму, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У складзе зборнай Беларусі галы на рахунку капітана каманды Аляксея Калюжнага, Дзмітрыя Корабава і Андрэя Касціцына.

Нацыянальная каманда Беларусі заняла ў папярэднім раўндзе ў групе В чацвёртае месца і ў 1/4 фіналу сустрэнецца з лідарам групы А зборнай Канады, якая сёння днём у Празе абыграла аўстрыйцаў 10:1. Матч пройдзе 14 мая.

Група А: Канада - 21 ачко (7 гульняў), Швецыя - 16 (7), Чэхія - 13 (6), Швейцарыя - 9 (6), Германія - 7 (7), Аўстрыя - 5 (7), Латвія - 4 (6), Францыя - 3 (6).

Група В: ЗША - 15 (6), Расія - 14 (6), Фінляндыя - 14 (6), Беларусь - 14 (7), Славакія - 8 (6), Нарвегія - 6 (7), Данія - 4 (7), Славенія - 3 (7).

Па выніках першага этапу сусветнага форуму ў Чэхіі па чатыры лепшыя каманды з дзвюх груп 14 мая прадоўжаць барацьбу ў матчах чвэрцьфінальнай стадыі (А1-В4, А2-В3, В1-А4, В2-А3) у Остраве і Празе. Затым сустрэчы будзе прымаць толькі сталічная "О2-Арэна": 16 мая - паўфіналы, 17 мая - матч за 3-е месца і вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул паміж пераможцамі паўфінальных сустрэч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі