Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Dec 2015

Зазірнуць унутр будучай Беларускай атамнай электрастанцыі можна з дапамогай мабільнага дадатку

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зазірнуць унутр будучай Беларускай атамнай электрастанцыі можна з дапамогай мабільнага дадатку. Аб гэтым паведаміла сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА кіраўнік Інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергіі (Мінск) Таццяна Шлык.

"У нас ёсць мабільны дадатак "АЭС на далоні" да інтэрактыўнага макета, выкананага па метадзе дапоўненай рэальнасці. Дзякуючы гэтаму дадатку можна самастойна вывучаць атамную станцыю з усіх бакоў, зазірнуць унутр яе, даведацца, як яна арганізавана", - расказала Таццяна Шлык. Паводле яе слоў, скачаць дадатак у App Store або Google Play могуць уладальнікі ўстройстваў на базе аперацыйнай сістэмы Android 4.2 або вышэйшым з аб'ёмам аператыўнай памяці не меншым за 512 Мб, аснашчаных фотакамерай.

У цэлым у рабоце інфацэнтра стаўка робіцца на навізну і ўнікальнасць фармату прадстаўлення інфармацыі. "Мы імкнёмся да таго, каб інфармацыя была яркай і зразумелай, некаторыя звесткі прапануем атрымліваць у форме гульні", - падкрэсліла Таццяна Шлык.

Так, інфацэнтр аснашчаны ўніверсальным радыёметрам, макетам ключавых сістэм бяспекі на атамнай станцыі, інтэрактыўным макетам Беларускай АЭС, выкананым па метадзе дапоўненай рэальнасці, а таксама сэнсарным інфакіёскам, у якім сканцэнтраваны апошнія навіны па атамнай энергетыцы.

Акрамя таго, цэнтр абсталяваны сучасным мультымедыйным кінатэатрам, які спалучае панарамную 3D-праекцыю, камп'ютарную графіку і анімацыю, стэрэагук, інтэрактыўныя кансолі і персанальныя маніторы. Праграма ўключае 45-мінутны мультымедыйны сеанс у жанры віртуальнага спектакля, а таксама некалькі інтэрактыўных віктарын. Пры гэтым наведванне кінатэатра бясплатнае для ўсіх жадаючых.

У Інфацэнтр па атамнай энергіі можна звярнуцца не толькі па тэлефоне, электроннай пошце або скайпе, але і праз супольнасці ў сацыяльных сетках, што максімальна спрашчае доступ да інфармацыі.

"Такім чынам, мы павышаем узровень інфармаванасці насельніцтва аб атамнай энергетыцы", - лічыць Таццяна Шлык.

Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі ў Мінску пачаў працаваць у красавіку 2015 года. Тут можна атрымаць любую інфармацыю, якая датычыцца атамнай галіны, - ад колькасці АЭС у свеце, да арганізацыі і прынцыпу работы атамнай станцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі