Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Ліп 2021

Замежным грамадзянам для вакцынацыі ў Беларусі трэба зарэгістравацца анлайн

Замежным грамадзянам для вакцынацыі ў Беларусі трэба зарэгістравацца анлайн
Фота з архiва

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежным грамадзянам для вакцынацыі ў Беларусі трэба зарэгістравацца на сайце vaccination.by і атрымаць пацвярджэнне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя нагадала, што для замежных грамадзян, якія хочуць вакцынавацца супраць COVID-19, з 15 ліпеня 2021 года па 31 снежня 2022 года ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду, часовага знаходжання і выезду з Беларусі. Гэта вызначана ўказам нумар 251 ад 1 лiпеня 2021 года.

Для ўезду ў Беларусь у мэтах вакцынацыі супраць COVID-19 (як першым, так і другім кампанентам вакцыны) замежныя грамадзяне павінны пакінуць заяўку ў інфармацыйнай сістэме, размешчанай у інтэрнэце (https://vaccination.by/form/index.html), і атрымаць пацвярджэнне аб даце, часе і месцы правядзення вакцынацыі (найменні арганізацыі аховы здароўя).

"Уезд у краіну замежнага грамадзяніна магчымы не раней як за два дні да пацверджанай даты вакцынацыі і не пазней за названую дату. Тэрмін бязвізавага наведвання Рэспублікі Беларусь - не большы за 5 сутак з дня ўезду", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Пры перасячэнні Дзяржаўнай граніцы Беларусі замежнаму грамадзяніну неабходна прадставіць дзеючыя дакументы для выезду за граніцу, а таксама арыгінал або копію медыцынскага дакумента, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19, выкананага метадам ПЛР не пазней за трое сутак да даты перасячэння граніцы.

Вакцынацыя замежных грамадзян будзе праводзіцца з выкарыстаннем камбінаванай вектарнай вакцыны для прафілактыкі COVID-19 "Гам-КАВІД-Вак".

Для правядзення прышчэпак вызначаны арганізацыі аховы здароўя ва ўсіх рэгіёнах краіны. Горад, куды жадае прыехаць замежны грамадзянін, можна выбраць на этапе заяўкі.

Дазвол на правядзенне прышчэпкі выдаецца ўрачом пасля апытання, агляду, аналізу медыцынскіх дакументаў (пры наяўнасці), з улікам паказанняў і проціпаказанняў да вакцыны.

Пасля правядзення вакцынацыі-1 і вакцынацыі-2 будзе выдавацца сертыфікат, які пацвярджае правядзенне прышчэпак.

Падрабязную інфармацыю аб парадку вакцынацыі замежных грамадзян можна атрымаць на https://vaccination.by/form/index.html.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі