У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Крс 2014

Замежныя турысты з 25 красавіка па 31 мая вызваляюцца ад аплаты за праезд па аўтамагістралях Беларусі

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя турысты з 25 красавіка па 31 мая вызваляюцца ад платы за праезд па аўтамагістралях Беларусі. Гэта рашэнне замацавана ўказам нумар 154 ад 10 красавіка і звязана з правядзеннем у Мінску чэмпіянату свету па хакеі, паведамляе БЕЛТА.

У абазначаны перыяд за праезд не трэба будзе плаціць карыстальнікам, якія выкарыстоўваюць аўтатранспарт, зарэгістраваны на тэрыторыі краін, што не ўваходзяць у Мытны саюз, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 т і буксіруемыя імі прычэпы. Астатнія аўтамабілі павінны будуць аплачваць праезд па дарогах, якія ўваходзяць у сістэму BelToll, у стандартным рэжыме.

"З 25 красавіка па 31 мая 2014 года пры перамяшчэнні па платных дарогах Беларусі названым аўтамабілістам не трэба будзе рэгістравацца ў сістэме BelToll і звяртацца ў пункты абслугоўвання кліентаў для заключэння дагавора карыстання платнымі дарогамі і атрымання бартавога ўстройства", - растлумачыў Сяргей Буры, менеджар па маркетынгу і сувязях з грамадскасцю кампаніі-аператара сістэмы ЗТАА "Капш Тэлематык Сэрвісіз". Ён дадаў: "У выпадку, калі ў транспартным сродку ўжо ёсць бартавое ўстройства сістэмы BelToll, здымаць яго з лабавога шкла не абавязкова. Аплата з асабовага рахунку спісвацца не будзе, хаця прыбор будзе ўтвараць гукавыя сігналы ў звычайным рэжыме. Таксама ў гэты перыяд не будуць рэгістравацца парушэнні, якiя прыводзяць да абавязацельства па аплаце ў павялічаным памеры".

Для інфармавання гасцей Беларусі аб адмене збору платы за праезд аператар BelToll устанавіў у аўтамабільных пунктах пропуску 83 стэнды з матэрыяламі на рускай, англійскай, польскай і літоўскай мовах. Таксама ўстаноўлены 10 інфармацыйных шчытоў паблізу адпаведных пунктаў у Польшчы, Літве, Латвіі, Украіне на мовах гэтых краін.

Акрамя таго, у 10 аўтамабільных пунктах пропуску Беларусі з найбольшай праходнасцю (Грыгораўшчына, Урбаны, Беняконі, Каменны Лог, Катлоўка, Брузгі, Варшаўскі мост, Дамачава, Весялоўка, Новая Гута), пачынаючы з 25 красавіка і ў час правядзення чэмпіянату, будуць працаваць кансультанты BelToll. Яны змогуць прадаставіць звесткі аб "бясплатным перыядзе", забяспечыць турыстаў патрэбнай інфармацыяй на рускай і англійскай мовах, звязаць іх па тэлефоне з аператарам інфалініі і накіраваць у бліжэйшы пункт абслугоўвання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску