Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Apr 2017

"Залатую калекцыю беларускага жывапісу" прадставілі ў Мінску пад адкрытым небам

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Залатую калекцыю беларускага жывапісу" прадставілі ў Мінску пад адкрытым небам. Выставачнай прасторай для праекта "Мастак і горад" шосты раз стала плошча Якуба Коласа ў цэнтры беларускай сталіцы, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Праект на гэты раз прадставіў панараму сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва. Тут дэманструюцца работы 35 беларускіх аўтараў. Арганізатары хацелі паказаць работы мастакоў розных пакаленняў і творчых поглядаў, каб даць разуменне, хто прадстаўляе сучаснае мастацтва сёння. У аснове экспазіцыі пад назвай "Залатая калекцыя беларускага жывапісу" калекцыя Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва. Сярод удзельнікаў шостай выставы "Мастак і горад" такія аўтары, як Леанід Хобатаў, Уладзімір Савіч, Анатоль Бараноўскі, Руслан Вашкевіч, Зоя Літвінава.

Выстава стала адным з праектаў трыенале сучаснага мастацтва, якое прэтэндуе на статус адной з важнейшых падзей беларускай мастацкай арт-сцэны і прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала. Трыенале таксама ўключае выставу сучасных беларускіх мастакоў у Палацы мастацтваў і "Шорт-ліст" намінантаў конкурсу "Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва".

"Мастак і горад" - экспазіцыя работ пад адкрытым небам, якая дае магчымасць жыхарам Мінска, гасцям горада і краіны азнаёміцца бліжэй з выдатнымі сучаснымі беларускімі мастакамі. Выставачны праект праводзіцца ў сталіцы з 2012 года. Дзякуючы культурнай ініцыятыве жыхары і госці Мінска ўбачылі выставы, прысвечаныя творчасці знакамітых ва ўсім свеце беларускіх мастакоў, такіх як Марк Шагал, Казімір Малевіч, Мікалай Селяшчук і Валянцін Губараў.

Арганізатары выставы "Мастак і горад" - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Генеральным партнёрам праекта ўжо на працягу многіх гадоў выступае банк ВТБ (Беларусь).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі