Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Жнв 2026

Залатой заваяваў серабро чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні

Залатой заваяваў серабро чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні
Яўген Залатой

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Яўген Залатой стаў прызёрам чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні 2026 года ў італьянскім Варэзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На шляху да фіналу ў мужчынскай адзіночцы Залатой атрымаў перамогу на папярэдняй стадыі і заняў другое месца ў паўфінале. У галоўным заездзе Яўген паказаў рэзультат 6 мін 39,94 сек і фінішаваў другім, уступіўшы толькі свайму адвечнаму саперніку, алімпійскаму чэмпіёну Оліверу Цайдлеру з Германіі.

У барацьбе за серабро беларус на секунду апярэдзіў грэка Стэфанаса Дускаса. Па-за тройкай засталіся прадстаўнікі Румыніі, Бельгіі і Швейцарыі. У мінулым годзе Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы і заваяваў бронзу на планетарным форуме, а два гады таму прывёз сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў.

Такім чынам, беларускія спартсмены завяршылі выступленні на турніры з двума медалямі (1-1-0). Раней золата ў жаночай двойцы парнай выйгралі Таццяна Клімовіч і Алена Фурман. Яшчэ ў двух дысцыплінах нашы весляры сталі чацвёртымі (жаночая адзіночка лёгкай вагі і мужчынская васьмёрка з рулявым). Усяго нашу каманду ў Італіі прадставілі 17 чалавек у пяці відах праграмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі