Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Май 2021

Заключныя мерапрыемствы фестывалю нацыянальных культур Гродна прыме летам 2022 года

Заключныя мерапрыемствы фестывалю нацыянальных культур Гродна прыме летам 2022 года
Фота з архiва

31 мая, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Заключныя мерапрыемствы XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур Гродна прыме летам 2022 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Фестываль нацыянальных культур стаў адным з брэндаў абласнога цэнтра. Упершыню ён прайшоў у 1996 годзе і праводзіцца кожныя два гады. У чэрвені 2020 года Гродна рыхтаваўся прыняць заключныя мерапрыемствы фестывалю 13-ы раз, але з-за эпідэміялагічнай сітуацыі фестываль быў перанесены. Цяпер стаў вядомы час яго правядзення.

"Рады паведаміць, што 27 чэрвеня ў Мінску будзе дадзены традыцыйны старт нашага свята. Пасля адкрыцця да канца 2021 года ў кожнай вобласці адбудуцца рэгіянальныя (абласныя) мерапрыемствы. А пасля знаёмства з новымі ўдзельнікамі Гродна гасцінна прыме гасцей летам 2022 года!", - расказалі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Свята ў Гродне будзе, як заўсёды, яркім і цікавым, запэўнілі арганізатары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі