Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Лют 2011

Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з увядзеннем Злучанымі Штатамі Амерыкі абмежавальных мер у адносінах да Рэспублікі Беларусь

Беларускі бок лічыць рашэнне ўрада ЗША аб увядзенні абмежавальных мер у адносінах да Рэспублікі Беларусь неабгрунтаваным і неправамерным крокам. Гэта рашэнне вяртае ў двухбаковыя адносіны фактар напружанасці і недаверу.
Рашэнне Вашынгтона адкрыта парушае абавязацельства ЗША не прымяняць у адносінах да Рэспублікі Беларусь меры эканамічнага прымусу, што было зафіксавана ў дзеючым Будапешцкім Мемарандуме 1994 года.
Метады націску і прымусу з'яўляюцца абсалютна бесперспектыўнымі.

Мы пакідаем за сабой права на крокі ў адказ прапарцыянальнага характару.

Беларускі бок зноў падкрэслівае сваю прынцыповую зацікаўленасць у падтрыманні канструктыўных адносін з ЗША, якія адпавядаюць інтарэсам як Рэспублікі Беларусь, так і саміх Злучаных Штатаў.

г.Мінск, 1 лютага 2011 г.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі