Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Кст 2015

Заяўкі на ўдзел у II Мінскім міжнародным Калядным конкурсе падалі вакалісты з 18 краін

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заяўкі на ўдзел у II Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў падалі 278 выканаўцаў з 18 краін. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, які з'яўляецца арганізатарам творчага спаборніцтва.

У аргкамітэце конкурсу адзначылі высокую актыўнасць выканаўцаў. Неабходнасць арганізацыі такога творчага спаборніцтва пацвердзіў першы конкурс, які прайшоў у снежні 2014 года. I Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў выклікаў шырокі рэзананс у музычным свеце. Тады форум упершыню сабраў на сваёй сцэне больш за 150 маладых выканаўцаў з 20 краін, і было прынята рашэнне праводзіць Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў штогадова.

Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў другі раз збярэ выканаўцаў на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі з 9 па 15 снежня.

Сёння ў аргкамітэт паступіла 278 заявак з 18 краін. Спаборнічаць за ўзнагароды конкурсу будуць выканаўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Малдовы, Грузіі, Узбекістана, Арменіі, Латвіі, Балгарыі, Венгрыі, Францыі, Сербіі, Бельгіі, Манголіі, Кітая, Канады, Мексікі.

Удзельнікаў адборачных тураў і фіналу конкурсу будзе ацэньваць прадстаўнічае міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі дырэктары і мастацкія кіраўнікі тэатраў, а таксама кіраўнікі міжнародных артыстычных агенцтваў. У складзе судзейскай калегіі прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Узбекістана, Балгарыі, Нідэрландаў, Германіі, Бельгіі, Францыі, Аўстрыі, Канады. Старшыня журы і арганізацыйнага камітэта конкурсу - генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка.

Конкурс вакалістаў пройдзе ў тры туры. Першыя два - у суправаджэнні фартэпіяна, трэці тур - у суправаджэнні аркестра. У трэцім туры (фінале) конкурсу ўдзельнікам трэба будзе выканаць адну з галоўных партый у сцэнах з опер класічнага або сучаснага рэпертуару. Другі і трэці туры пройдуць на галоўнай сцэне тэатра.

Пераможцы II Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў стануць уладальнікамі грашовых прызоў (Гран-пры - $10 тыс.; I прэмія - $8 тыс.; II прэмія - $6 тыс.; III прэмія - $4 тыс.), а таксама ангажэментаў, запрашэнняў у вядучыя оперныя тэатры і кампаніі.

Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў быў заснаваны ў 2014 годзе па ініцыятыве Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Генеральны партнёр форуму - Беларусбанк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі