Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Кст 2021

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2073 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1903

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2073 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1903
Фота з архiва

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2073 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1903. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 567 938 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 541 155 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4369 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 44 264 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 9 034 147 тэстаў.

Больш за 2 521 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 835 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі