3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1996 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2543. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 606 033 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 580 025 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4679 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 50 762 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 9 712 550 тэстаў.