Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліс 2021

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1981 пацыент з COVID-19, выпісаны 2903

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1981 пацыент з COVID-19, выпісаны 2903
Фота з архiва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1981 пацыент з COVID-19, выпісаны 2903. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 621 689 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 599 493 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4805 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 31 490 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 9 952 851 тэст.

Больш за 3 145 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 442 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Як сёння адзначыў журналістам міністр аховы здароў Дзмітрый Піневіч, вакцынацыя пайшла ў краіне паскоранымі тэмпамі. Цяпер прыблізна 600 тыс. доз першага кампанента вакцыны знаходзіцца ў абароце. Паступіла чарговая партыя кітайскай вакцыны. Акрамя таго, плануюцца яшчэ закупкі. Усе жадаючыя змогуць быць вакцынаваны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі