13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1972 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2281. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 217 696 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 200 132 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1544 пацыенты з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 22 512 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 4 166 539.