Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Снж 2020

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1838 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1930

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1838 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1930
Фота з архіва

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1838 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1930. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 165 897 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 143 373 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 1291 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 25 048 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 659 372 тэсты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі