17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1644 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1828. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 681 517 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 672 829 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5355 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 27 847 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 10 770 753 тэсты.