Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Aug 2021

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1355 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1408

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1355 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1408
Фота з архiва

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1355 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1408. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 465 210 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 459 090 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3649 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 20 457 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 603 034 тэсты.

Больш як 1,52 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,24 млн - прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі