Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Стд 2022

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1133 пацыенты з COVID-19, выпісаны 924

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1133 пацыенты з COVID-19, выпісаны 924
Фота з архiва

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1133 пацыенты з COVID-19, выпісаны 924. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 703 507 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 696 575 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5653 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 28 156 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 11 114 885 тэстаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі