У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Сак 2017

XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМI ў Беларусі" пройдзе 3-6 мая

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМI ў Беларусі"

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМI ў Беларусі" пройдзе 3-6 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Па традыцыі выстаўка "СМІ ў Беларусі" становіцца пляцоўкай, дзе шырока экспануюцца беларускія СМІ, але таксама прымаюць удзел сродкі масавай інфармацыі Саюзнай дзяржавы, краін СНД і далёкага замежжа. У час форуму праходзяць круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з розных краін. Тэмай сустрэч і абмеркаванняў становіцца стан і развіццё інфармацыйнага поля.

Выстаўка дае магчымасць прадэманстраваць гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі на прыкладах найстарэйшых беларускіх выданняў, а таксама прадставіць новыя камунікацыйныя тэхналогіі, шляхі распаўсюджвання разнапланавай, якаснай, аператыўнай інфармацыі ўсімі даступнымі каналамі камунікацыі, у першую чаргу мультымедыйнымі.

Традыцыйна ў дні работы форуму адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармцыі "Залатая Літара".

Інфаграфіка. СМІ Беларусі

Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Міністэрства інфармацыі, НВЦ "Белэкспа" пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, Дом прэсы, Беларускі саюз журналістаў.

XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМI ў Беларусі" пройдзе ў Мінску ў выставачным павільёне на праспекце Пераможцаў, 14.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс