У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Снж 2017

Хакеісты Кітая і Швейцарыі адкрыюць 14-ы Калядны турнір у Мінску

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матчам хакеістаў Кітая і Швейцарыі 4 студзеня 2018 года ў Мінску стартуе 14-ы Калядны аматарскі турнір на прыз Прэзідэнта Беларусі. Першая гульня традыцыйных спаборніцтваў пачнецца ў 12.30 на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Кітайскія хакеісты ўпершыню прымуць удзел у гэтых спаборніцтвах, а швейцарцы 11-ы раз згуляюць у беларускай сталіцы. Лепшым вынікам альпійскай хакейнай дружыны на Калядным турніры з'яўляецца 4-е месца ў 2010 годзе. У другім паядынку прадстаўнікоў групы А дзеючы пераможца каманда Беларусі ў 19.00 на лёдзе вялікай пляцоўкі "Чыжоўка-Арэны" згуляе з бронзавымі прызёрамі мінулага турніру хакеістамі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Дзве сустрэчы пройдуць 4 студзеня і ў папярэдняй групе В: зборная Балкан сустрэнецца з расіянамі (13.00; вялікая пляцоўка), а шведы згуляюць з чэхамі (19.30; малая пляцоўка).

Расклад астатніх сустрэч першага этапу:

5 студзеня

Швейцарыя - ААЭ (12.30; малая пляцоўка), Чэхія - Балканы (14.00; вялікая пляцоўка), Беларусь - Кітай (19.00; вялікая пляцоўка), Швецыя - Расія (19.30; малая пляцоўка).

6 студзеня

Швецыя - Балканы (12.30; малая пляцоўка), Кітай - ААЭ (13.00; вялікая пляцоўка), Беларусь - Швейцарыя (19.00; вялікая пляцоўка), Чэхія - Расія (19.30; малая пляцоўка).

У заключны дзень спаборніцтваў, 7 студзеня, на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" адбудуцца медальныя гульні: за 3-е месца паспрачаюцца каманды, якія занялі другія месцы (13.00), а пераможцы груп згуляюць у вырашальным матчы за галоўны прыз (18.00).

Пераможцам мінулага турніру стала лядовая дружына Прэзідэнта Беларусі, якая абыграла ў фінале фінскіх хакеістаў з лікам 7:3. У гульні за бронзу каманда ААЭ адолела славакаў - 4:3. Беларусы ўжо 10 разоў станавіліся трыумфатарамі Каляднага турніру (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017), тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс