Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Jan 2017

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала другую перамогу на Калядным турніры

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала другую перамогу на Калядным турніры5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы перамаглі каманду Балкан з лікам 14:7 (5:2, 2:2, 7:3) на XIII Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Свой другі паядынак на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" дружына Прэзідэнта Беларусі праводзіла супраць дэбютантаў гэтых спаборніцтваў і зноў пацвердзіла свой клас. У самым дэбюце гульні на працягу трох мінут каманды закінулі тры шайбы - двойчы вызначыліся беларусы, госці адказалі адным голам. Да першага перапынку абедзве каманды паказалі атакуючы хакей, закінуўшы яшчэ чатыры шайбы - 5:2 на карысць каманды Прэзідэнта Беларусі.

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала другую перамогу на Калядным турнірыУ другім перыядзе гульня была больш роўная, і сапернікі па два разы трапілі ў вароты адзін аднаго. Заключная трэць паядынку таксама была вельмі рэзультатыўная - беларусы выйгралі яе з лікам 7:3. У гэтай гульні Аляксандр Лукашэнка закінуў чатыры шайбы, і цяпер ён узначальвае спіс лепшых бамбардзіраў турніру, набраўшы 8 ачкоў па сістэме гол плюс пас (5+3), па дзве шайбы ў пераможцаў закінулі Сяргей Задзялёнаў і Сяргей Шыткоўскі, па голе ў свой актыў запісалі Мікалай Уладыкін, Вадзім Бекбулатаў, Павел Мікульчык, Дзяніс Курдзека, Максім Шыманскі і Аляксей Цітавец.

Лепшымі ігракамі матчу прызнаны Марцін Міланаў і Вадзім Бекбулатаў.

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала другую перамогу на Калядным турнірыНа старце турніру каманда кіраўніка беларускай дзяржавы ўпэўнена абыграла хакеістаў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў - 7:3, а балканцы ўступілі камандзе Швейцарыі з лікам 2:13.

5 студзеня швейцарцы сустракаліся з дружынай ААЭ і нечакана ўступілі з рэзультатам 1:6 (1:0, 0:4, 0:2). Турнірнае становішча ў групе А пасля двух гульнявых дзён: Беларусь - 4 ачкі, ААЭ - 2, Швейцарыя - 2, Балканы - 0.

У пятніцу, 6 студзеня, на галоўнай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" адбудуцца два заключныя паядынкі: ААЭ - Балканы (пачатак у 14.00), Беларусь - Швейцарыя (19.00).

На малой арэне сустрэчы другога тура 5 студзеня правялі каманды групы В. Расійскія хакеісты выйгравалі ў фінаў з лікам 3:0, але не ўтрымалі сваёй перавагі, завяршыўшы матч унічыю - 4:4. Хакеісты Славакіі ўпэўнена абыгралі каманду Германіі з лікам 6:1. Становішча каманд: Славакія - 4 ачкі, Фінляндыя - 3, Расія - 1, Германія - 0. У пятніцу лёс пуцёўкі ў фінал вырашыцца ў матчы фінаў і славакаў, якія выйдуць на лёд у 19.00. У 15.00 каманда Германіі згуляе з расіянамі.

Пасля завяршэння папярэдняга этапу пераможцы груп 7 студзеня сустрэнуцца ў вырашальным паядынку, каманды, якія занялі другія месцы ў групах, разыграюць бронзу. Уваход на ўсе гульні вольны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі