У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Ліп 2017

Візавы цэнтр Іспаніі адкрыўся ў Мінску

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве Павел Латушка14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візавы цэнтр Іспаніі ўрачыста адкрыўся сёння ў Мінску па адрасе вул. Кальварыйская, 42, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве Павел Латушка, работа візавага цэнтра створыць дадатковыя магчымасці для развіцця міжчалавечых кантактаў паміж Іспаніяй і Беларуссю. "Мы чакаем і актывізацыю эканамічных узаемаадносін, гуманітарнага абмену, турызму. Зроблены значны крок для развіцця адносін паміж краінамі", - сказаў ён.

Начальнік аддзела Заходняй Еўропы Міністэрства замежных спраў Беларусі Аляксей Жбанаў адзначыў: "Адносіны паміж Беларуссю і Іспаніяй развіваюцца неверагоднымі тэмпамі. Візіт міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў Іспанію надаў ім моцны імпульс. Разлічваем, што следам за іспанскім візавым цэнтрам у хуткім часе ў нас адкрыецца аддзяленне пасольства або пасольства Іспаніі. Будзем рады гэтаму". Ён таксама выказаў надзею на тое, што іспанскія візавыя цэнтры ў будучым з'явяцца ў рэгіёнах краіны.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Іспаніі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Ігнасіа Ібаньес Рубіа выказаў упэўненасць у тым, што паслугі новага візавага цэнтра Іспаніі будуць высакаякаснымі - для таго, каб з кожным днём павялічвалася колькасць беларускіх турыстаў, якія накіроўваюцца ў Іспанію. "Хочам, каб у Іспанію прыязджала больш беларускіх бізнесменаў", - дадаў ён.

Як паведаміў дырэктар візавага цэнтра Іспаніі Руслан Лабанок, першы такі цэнтр быў адкрыты ў Мінску ў 2013 годзе, але з-за збегу абставін спыніў сваю работу. Пасля гэтага турысты, прадстаўнікі бізнесу атрымлівалі візы ў генеральным консульстве Іспаніі ў Маскве.

"З адкрыццём цэнтра людзям будзе намнога прасцей атрымліваць візы. Агенцтвы і турысты ўжо звяртаюцца са словамі ўдзячнасці. Цэнтр дасць магчымасць яшчэ больш зблізіць дзве краіны. Іспанія ўваходзіць у пяцёрку краін, найбольш наведвальных беларускімі турыстамі, - расказаў Руслан Лабанок. - Мы выконваем усе функцыі, неабходныя для атрымання іспанскай візы, але не ўплываем на рашэнне консульства на выдачу візы. Візавы цэнтр дасць магчымасць знізіць нагрузку на консульства".

Візавы цэнтр Іспаніі адкрыўся ў МінскуПрымаць дакументы на візу ў новым цэнтры пачалі яшчэ да афіцыйнага адкрыцця - 30 чэрвеня, з гэтага часу былі аформлены дакументы на выдачу каля 150 віз.

Акрамя візавага збору 60 еўра (для дзяцей ад 6 да 12 гадоў - 35 еўра, дзеці да 6 гадоў вызваляюцца ад яго выплаты) трэба аплаціць сэрвісны збор у памеры 15 еўра за апрацоўку дакументаў. Візавы і сэрвісны зборы аплачваюцца толькі ў беларускіх рублях.

Разглядаць дакументы на візу будуць ад сямі рабочых дзён. Прыём і выдача дакументаў ажыццяўляецца з 9.00 да 16.00 з панядзелка па пятніцу. У іспанскім візавым цэнтры даступны дадатковыя платныя паслугі: можна атрымаць кансультацыю па запаўненні анкеты, зрабіць фота для візы, заказаць СМС-паведамленне або дастаўку пашпарта кур'ерскай службай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс