Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Jul 2017

Візавы цэнтр Іспаніі адкрыецца ў Мінску 14 ліпеня

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйная цырымонія адкрыцця візавага цэнтра Іспаніі ў Мінску пройдзе 14 ліпеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў візавым цэнтры.

Установа знаходзіцца па адрасе: вул. Кальварыйская, 42. Прымаць дакументы на візу тут пачалі яшчэ да афіцыйнага адкрыцця.

Акрамя візавага збору 60 еўра (для дзяцей ад 6 да 12 гадоў - 35 еўра, дзеці да 6 гадоў вызваляюцца ад яго выплаты), за апрацоўку дакументаў трэба заплаціць сэрвісны збор у памеры 15 еўра. Візавы і сэрвісны зборы аплачваюцца толькі ў беларускіх рублях.

Разглядаць дакументы на візу будуць ад 7 рабочых дзен. Прыём і выдача дакументаў - з 9.00 да 16.00 з панядзелка па пятніцу. У іспанскім візавым цэнтры даступны дадатковыя платныя паслугі: можна атрымаць кансультацыю па запаўненні анкеты, зрабіць фота для візы, заказаць СМС-паведамленне або дастаўку пашпарта кур'ерскай службай.

Плануецца, што ў адкрыцці цэнтра прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства спорту і турызму Беларусі, дыпламатычных місій замежных дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі