У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Чэр 2015

Візавы цэнтр Грэцыі адкрываецца з 22 чэрвеня ў Мінску

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дакументы на візу ў Грэцыю з 22 чэрвеня можна падаваць у візавы цэнтр у Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў даведачнай службе візавага цэнтра.

Кошт сэрвіснага збору за паслугі візавага цэнтра складзе 28 еўра. Заяўнік павінен будзе заплаціць гэту суму ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка на дзень падачы дакументаў. Дадатковыя паслугі (запаўненне візавай анкеты, кур'ерская дастаўка, SMS-паведамленне) таксама аплачваюцца ў беларускіх рублях.

Консульскі збор пры падачы дакументаў аплачваецца наяўнымі грашыма ў расійскіх рублях, паколькі дакументы афармляюцца праз грэчаскае консульства ў Маскве.

Візавы цэнтр Грэцыі размешчаны па адрасе вул. Чыгуначная, 33. Падаць дакументы на візу можна будзе з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 16.00. Выдача пашпартоў будзе ажыццяўляцца з панядзелка па пятніцу з 9.00 до 17.00, у такім жа рэжыме будзе працаваць кол-цэнтр. У дні дзяржаўных свят візавы цэнтр працаваць не будзе.

Разгляд дакументаў зойме каля пяці рабочых дзён (не ўлічваючы дзень падачы заяўкі). Атрымаць пашпарт пасля разгляду дакументаў можна або ў візавым цэнтры асабіста, або скарыстацца паслугай кур'ерскай дастаўкі.

Хадайніцтвы на выдачу шэнгенскіх віз могуць падаваць як асобныя турысты, так і акрэдытаваныя турфірмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс