Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліп 2018

Вызначаны парадак выступлення юных канкурсантаў на "Славянскім базары ў Віцебску"

9 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У фестывальным Віцебску вызначаны парадак выступлення юных канкурсантаў "Славянскага базару", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У першы конкурсны дзень, 10 ліпеня, адкрые выступленні прадстаўніца Расіі Маргарыта Вараб'ёва, завершыць - Ілінка Дзіну з Румыніі. Беларус Арцём Скароль выступіць пад нумарам 19. У другі дзень музычнага спаборніцтва, 11 ліпеня, першай паднімецца на сцэну эстонка Эрыка Яршова, апошняй - Андрэя - Еміра Рацэ з Малдовы. Прадстаўнік Беларусі прадэманструе свой талент трынаццатым.

У размове з журналістамі Арцём Скароль прызнаўся, што вынікі жараб'ёўкі яго цалкам задавольваюць, а 13-ы нумар зусім не пужае. "Для мяне гэта звычайнае чысло. А ў цэлым усё як я хацеў: выйсці на сцэну не першым і не апошнім", - сказаў ён. Дзелячыся сваімі ўражаннямі аб фестывальным горадзе, Арцём адзначыў, што ў Віцебску ўпершыню і пакуль адчувае самыя станоўчыя эмоцыі, конкурснае хваляванне яго яшчэ не закранула. Да выступлення беларускі ўдзельнік гатовы, верыць у сябе і пастараецца не падвесці, прадэманстраваўшы ўсё, на што здольны.

Цырымонія жараб'ёўкі адбылася ў скверы імя Маякоўскага ў форме гарадскога дзіцячага свята. Па традыцыі падзеі дзіцячага музычнага конкурсу нанізаны на сюжэтную лінію якой-небудзь казкі. У гэтым годзе арганізатары вырашылі стварыць дзеянне па матывах "Снежнай каралевы" Ханса Крысціяна Андэрсена. Галоўная ідэя - паказаць, як пад уздзеяннем дзіцячага таленту, чыстых, прыгожых і звонкіх галасоў цяплеюць людскія душы і змякчаюцца сэрцы самых строгіх суддзяў.

Гала-канцэрт і цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў пройдзе ў канцэртнай зале "Віцебск" 12 ліпеня. Гран-пры "Залатая ліра" пераможцу XVI Міжнароднага музычнага дзіцячага конкурсу будзе ўручана ў гэты ж дзень у Летнім амфітэатры на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Ацэньваць выступленне юных талентаў будзе міжнароднае журы пад старшынствам народнага артыста Малдовы Канстанціна Масковіча. У склад журы ўвайшлі заслужаны артыст Арменіі Мгер, беларускі спявак, кампазітар і тэлевядучы Тэа, прадстаўнік Ізраіля Рафаэль, папулярны спявак з Казахстана Дзімаш Кудайберг, папулярная спявачка, рэжысёр і актрыса Ліенэ Грэйфанэ з Латвіі, заслужаная артыстка Расіі Зара, папулярны спявак Улад Сытнік з Украіны.

Канстанцін Масковіч пажадаў усім удзельнікам удачы, падкрэсліўшы, што пераможа мацнейшы. "Усе мае калегі - прафесіяналы, якія вельмі акуратна падыдуць да выбару пераможцы", - сказаў ён на цырымоніі жараб'ёўкі.

У гэтым годзе ў Віцебск прыехалі 20 юных канкурсантаў з краін блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку ўпершыню прадстаўнікі Вялікабрытаніі і Канады. Дванаццацігадовы саліст Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Г.Мулявіна Арцём Скароль родам з Ашмян Гродзенскай вобласці. Спявае з трох гадоў, актыўна ўдзельнічае ў канцэртных праграмах і дабрачынных мерапрыемствах. Удастоены звання лаўрэата І прэміі XX Адкрытага конкурсу выканаўцаў новай дзіцячай песні "Дзень нараджэння" (Санкт-Пецярбург, Расія), Міжнароднага фестывалю-конкурсу "Музычная ліга талентаў" (Вільнюс, Літва, 2017), Інтэрнацыянальнага дзіцячага музычнага конкурсу Baltik Voice (Юадкрантэ, Літва, 2017), Міжнароднага фестывалю-конкурсу творчасці "Кубак дружбы" (Магілёў, Беларусь, 2017). З'яўляецца ўладальнікам Гран-пры V International Art Festival Competition (Поці, Грузія, 2017).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс