У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Крс 2016

Выхадцы з ЗША, Нігерыі, Сірыі і Шры-Ланкі ўпершыню прымуць удзел у фестывалі нацыянальных культур у Гродне

22 красавіка, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Выхадцы з ЗША, Нігерыі, Сірыі, Шры-Ланкі, а таксама Чачні (РФ) упершыню прымуць удзел у фінальных мерапрыемствах XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У заключных мерапрыемствах фестывалю прымуць удзел прадстаўнікі 37 нацыянальнасцей - лепшыя абшчыны і калектывы, адабраныя ў час рэгіянальных тураў форуму ў розных кутках краіны. У Гродне прэзентуюць сваю творчасць і традыцыі ў тым ліку не вельмі шырока распаўсюджаныя ў Беларусі нацыянальнасці, з іх пяць будуць прадстаўлены ўпершыню. У дні фестывалю шматнацыянальныя ўдзельнікі будуць у цэнтры ўвагі ў час традыцыйнага шэсця і адкрыцця, у канцэртах, іншых эпізодах, галоўным з якіх з'яўляецца падарожжа па нацыянальных падворках. У гэтым годзе іх будзе 22, паколькі малалікія ўдзельнікі аб'яднаюцца. Тым не менш кожная нацыянальнасць пастараецца шырока прадставіць сваю творчасць і здабытак. У гэтым годзе прапанавана аформіць падворкі з выкарыстаннем элементаў традыцыйнага жылля - у выглядзе беларускай хаткі, каўказскай саклі, можна павесіць гамак, выкарыстоўваць разныя аканіцы або іншыя элементы інтэр'ера, вонкавага ўбрання будынкаў, уласцівыя розным народам.

Фестываль нацыянальных культур праходзіць у Беларусі кожныя два гады з 1996 года. Ён стартуе ў раёнах, праходзяць абласныя конкурсы, сталіцай жа фінальных мерапрыемстваў па традыцыі з'яўляецца Гродна. У гэтым годзе фінальныя мерапрыемствы пройдуць 3-5 чэрвеня, цырымонія адкрыцця адбудзецца на дзень пазней, чым планавалася раней, - 4 чэрвеня.

Форум па фармаце не мае аналагаў у свеце. Ён збліжае і аб'ядноўвае ўсе нацыянальныя меншасці, якія пражываюць на тэрыторыі краіны, садзейнічае захаванню нацыянальнай самабытнасці і разам з тым узаемаразуменню і ўзаемнаму ўзбагачэнню культур.

Заснавальнікамі форуму з'яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі, Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Гродзенскі аблвыканкам і Гродзенскі гарвыканкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску