Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Ліс 2022

Выставу работ Меера Аксельрода "Успамін пра Менск" прадставяць у музеі Янкі Купалы

Выставу работ Меера Аксельрода
Фота з архiва

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вернісаж выставы "Меер Аксельрод. Успамін пра Менск", прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння мастака і 955-годдзю Мінска, пройдзе 8 лістапада ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

"Выстава "Меер Аксельрод. Успамін пра Менск" нібыта адкрывае нам дзверы ў горад, які ў час стварэння малюнкаў меў назву Менск на чатырох дзяржаўных мовах, сярод якіх быў ідыш. Усе работы захоўваюцца ў прыватнай калекцыі і экспануюцца ўпершыню. Сёння яны маюць не толькі мастацкую, але і гістарычную, дакументальную каштоўнасць, успрымаюцца як помнік страчанаму старасвецкаму выгляду беларускай сталіцы, які добра ведаў і любіў Янка Купала", - расказалі ў музеі.

Творчасць Меера Аксельрода належыць гісторыі яўрэйскага, беларускага і расійскага мастацтва. "Творчы шлях мастак пачаў у Мінску і назаўсёды захаваў духоўную сувязь з радзімай. Меер Аксельрод нарадзіўся ў Маладзечне, адкуль сям'я вымушана выехала ў эвакуацыю ў час Першай сусветнай вайны. Пасля вяртання ў 1918 годзе Аксельроды пасяліліся ў Мінску, на Юр'ева-Завальнай вуліцы, каля старажытнага замчышча, паколькі родны горад быў за лініяй фронту. Мастак зарабляў на жыццё кінаафішамі, выкладаў малюнак у школе", - адзначылі арганізатары.

У 1921 годзе 36 работ Меера Аксельрода ўпершыню экспанаваліся на І Мастацкай выставе ў Мінску - і былі заўважаны. "Малады творца быў накіраваны на факультэт графікі Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрняў (ВМАТЭМАЙС). З канца 1920-х гадоў Меер Аксельрод самым галоўным для сябе лічыў імгненную дакладную фіксацыю натуры і спяшаўся адлюстраваць самае яркае і знамянальнае ў выглядзе горада, людзей. Замалёўкі, часам расфарбаваныя акварэллю, мастак рабіў з прадчуваннем, што горад хутка зменіцца. У 1960-я гады гэтыя малюнкі сталі асновай серыі тэмперных работ "Успаміны пра стары Мінск", на якіх горад выглядае ярка і святочна", - дадалі ў літаратурным музеі Янкі Купалы.

Вернісаж выставы пачнецца ў 17.00. Экспазіцыя "Меер Аксельрод. Успамін пра Менск" прадоўжыцца па 3 снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі