Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Кст 2021

Выставу керамікі "Мастацтва жывога агню" прадставяць у Магілёве 12 кастрычніка

Выставу керамікі
Фота з архiва

11 кастрычніка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава 12 кастрычніка адкрыецца выстава "Мастацтва жывога агню". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ва ўстанове культуры.

Праект рэалізаваны па выніках XVII Міжнароднага пленэру па кераміцы "Арт-Жыжаль", які праходзіў у Бабруйскім раёне з 17 ліпеня па 2 жніўня. У яго ўвайшлі творы 17 удзельнікаў з Беларусі, Грузіі, Малдовы, Перу, Расіі і Украіны. Работы майстроў аб'яднаны тэмай фальклору і міфалогіі ў мастацтве сучаснай керамікі. Кожны з удзельнікаў раскрыў яе па-рознаму, злучыўшы аўтарскае бачанне і адметнасць культуры сваёй краіны.

"У творчых работах удзельнікі прадэманстравалі разнастайнасць тэхналагічных працэсаў, спалучэнне розных спосабаў абпалу, дыяпазон пластычных уласцівасцей гліністых матэрыялаў, а таксама рэльефных, фактурных, каляровых і графічных спосабаў апрацоўкі паверхні дэкаратыўных форм", - расказалі ў музеі.

Перад тым як экспанавацца ў абласным цэнтры, падагульняючая выстава была прадстаўлена шырокаму колу гледачоў у Бабруйскім мастацкім музеі. Пасля Магілёва работы міжнароднага пленэру па кераміцы ўбачаць жыхары і госці сталіцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі