Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліс 2021

Выставу аб жывёлах і раслінах на гербах падрыхтаваў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

Выставу аб жывёлах і раслінах на гербах падрыхтаваў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

16 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей падрыхтаваў выставу аб раслінах і жывёлах на гербах рэгіёна, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца сектара "Прырода і экалогія" музея Наталля Мурыгіна.

Выстава адкрыецца 17 лістапада, яна размясцілася на 1-м паверсе музея. У ёй сабрана каля 100 экспанатаў. Частка з іх - у друкаваным выглядзе. Дапоўняць іх выданні, створаныя ў розных тэхніках у цэнтрах рамёстваў і народнымі майстрамі. Наведвальнікі змогуць убачыць разнастайнасць гербоў гарадоў, пасёлкаў і вёсак Брэсцкай вобласці. Кампанію ім складзе герб нацыянальнага парку "Белавежская пушча". Будуць на выставе таксама сцягі раёнаў і калекцыя медалёў з выявамі жывёл і раслін з фондаў абласнога краязнаўчага музея.

"Геральдыка вельмі прывабная рэч. Калі рыхтавалі выставу, самі здзіўляліся, наколькі разнастайнымі могуць быць гербы. На іх адлюстраваны жывёлы і расліны, якія характэрны для рэгіёна. Напрыклад, часта сустракаюцца лілея і дуб (жалуды). Сярод прадстаўнікоў фаўны цяжка кагосьці вылучыць: ёсць рыбы, жураўлі, галубы, зубры. Трапляюцца і выдуманыя жывёлы. Напрыклад, на гербе гарадскога пасёлка Лагішын Пінскага раёна адлюстраваны воўк з нагамі лася і лісіным хвастом", - расказала Наталля Мурыгіна.

Часта на гербах у Брэсцкай вобласці сустракаецца блакітны фон, радзей - чырвоны, зялёны, жоўты. Знамянальна, што ў адлюстраванні геральдычных сімвалаў выкарыстаны серабрысты колер. "Вельмі багаты ў гэтым плане Лунінецкі раён - гербы ёсць у многіх буйных населеных пунктаў. Прычым гэта не толькі сучасныя варыянты. Выявы пераклікаюцца з тымі, што былі на старажытных радавых гербах", - дадала загадчыца сектара.

Выстава будзе працаваць да 19 снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі