Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Кст 2021

Выстава майстра пейзажа Паўла Дзімітрыядзі адкрыецца ў Магілёве

Выстава майстра пейзажа Паўла Дзімітрыядзі адкрыецца ў Магілёве

28 кастрычніка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Персанальная выстава пейзажыста і аўтара герба Магілёўскай вобласці Паўла Дзімітрыядзі адкрыецца сёння ў абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ва ўстанове культуры.

"Персанальная выстава Паўла Дзімітрыядзі "Ад роднай зямлі, з роднай крыніцы" прымеркавана да 60-гадовага юбілею мастака, - адзначылі ў музеі. - У экспазіцыю ўвойдзе каля 30 твораў, створаных у розныя перыяды творчасці майстра. Работы выкананы ў розных жанрах і тэхніках, якія раскрываюць творчую індывідуальнасць аўтара, наглядна дэманструючы яго прафесіяналізм і высокую культуру жывапіса".

Выстава стала своеасаблівым вынікам шматгадовай і карпатлівай працы жывапісца. Большая частка прадстаўленых на ёй твораў адлюстроўвае непаўторную прыгажосць беларускай прыроды. Аднак тут можна ўбачыць і паўднёвыя марскія пейзажы: майстар мае грэчаскія карані і каларытныя замежныя ландшафты таксама не пакідаюць яго абыякавым. "Павел Дзімітрыядзі піша карціны, напоўненыя асаблівым натхненнем і сапраўднай светлай любоўю да роднай зямлі, - расказалі ў музеі. - Пейзажы для мастака ўжо даўно сталі мікракосмам і сувяззю з духоўным светам, выражэннем сваёй філасофіі і стаўлення да жыцця".

Павел Дзімітрыядзі з'яўляецца ўдзельнікам шматлікіх пленэраў, якія ў розны чачс праводзіліся як у Беларусі, так і за яе межамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі