Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2018

Выстава графікі Сальвадора Далі "Боская камедыя" адкрыецца ў гістарычным музеі 1 сакавіка

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава графікі Сальвадора Далі "Боская камедыя" адкрыецца ў Нацыянальным гістарычным музеі 1 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі.

На выставе прадстаўлены ілюстрацыі да "Боскай камедыі", створаныя Сальвадорам Далі да святкавання 700-годдзя Дантэ Аліг'еры. На працягу амаль пяці гадоў гравёр Раймон Жаке з асістэнтам уручную выразалі каля 3,5 тыс дошак. Далі асабіста кантраляваў працэс стварэння пласцін, правяраючы і зацвярджаючы кожную з іх. Першае выданне "Боскай камедыі" з ілюстрацыямі Сальвадора Далі ўбачыла свет у 1965 годзе, творы менавіта з гэтага выпуску прадстаўлены ў Мінску.

У экспазіцыю ўвайшлі 100 арыгінальных графічных работ з прыватнай італьянскай калекцыі. Гравюры маюць колер непераўзыдзенай якасці, якая максімальна набліжае графіку да жывапісу. Ілюстрацыі Далі для "Боскай камедыі" прызнаны лепшымі творамі мастака ў галіне кніжнай графікі і лепшымі ілюстрацыямі бессмяротнай кнігі Дантэ. Каштоўным дапаўненнем з'яўляецца тытульны ліст "Боскай камедыі", на якім у 1965 годзе Сальвадор Далі пакінуў аўтограф і малюнак шарыкавай ручкай.

З'яўленню графічных работ папярэднічала серыя акварэлей, якую італьянскі ўрад заказаў Далі ў 1951 годзе. Мастак працаваў дзевяць гадоў і стварыў па адной ілюстрацыі да кожнай тысячы радкоў паэта. Адданы сваёй манеры, Далі не ідзе за тэкстам "Боскай камедыі", але ў апісаннях Пекла, Чыстца і Раю яго больш за ўсё прываблівае фантастычнае. Адрэагаваўшы ў канцы 1930-х гадоў на агульны паварот у бок класікі, мастак усё ж захаваў адданасць сюррэалістычнай вобразнасці.

Да выставы падрыхтавана суправаджальная праграма адукацыйнага характару, дзе спецыялісты раскажуць пра спадчыну Дантэ, пройдуць чытанні "Боскай камедыі", прагляды фільмаў і лекцыі, прысвечаныя інтэрпрэтацыі кнігі ў іншых відах мастацтва, а таксама асобе Сальвадора Далі і працэсу стварэння ілюстрацый, і іншыя сустрэчы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі