Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Кст 2022

Выстава да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа адкрылася ў Стамбуле

Выстава да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа адкрылася ў Стамбуле
Фота з архiва

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава, прымеркаваная да 140-годдзя класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, адкрылася ў стамбульскім Універсітэце Айдын. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Генеральным консульстве Беларусі ў Стамбуле.

У мерапрыемстве, якое адбылося па ініцыятыве Генконсульства Беларусі і пры садзейнічанні аднайменных беларускіх літаратурных музеяў, прынялі ўдзел беларуская дыяспара, прадстаўнікі консульскага корпуса, актыў універсітэта.

У сваім выступленні генеральны консул Беларусі Аляксей Швед звярнуў увагу на значэнне творчасці беларускіх літаратараў для развіцця нацыянальнай культуры, пры тым што беларусы толькі нядаўна адзначылі Дзень народнага адзінства, а Турцыя ў гэтыя дні праводзіць па ўсёй краіне фестывалі Культурнай дарогі. Ён адзначыў агульны інтарэс Беларусі і Турцыі да ўзаемаўзбагачэння праз культуру.

Бібліятэцы Універсітэта Айдын былі перададзены ў дар выданні ад Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі