Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Jul 2022

Выстава БЕЛТА "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" стала часткай "Славянскага базару" ў Віцебску

Выстава БЕЛТА

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва прэзентавала ў Віцебску праект "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік", створаны сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэматычная экспазіцыя размясцілася на Алеі воінскай славы ў парку Пераможцаў. Гэта 18 гісторый пра лёсы франтавікоў - калекцыя адсканіраваных салдацкіх пісем. У гэтых тэкстах - надзея і боль, думкі і расказы пра баявы шлях і іншыя выпрабаванні.

"Сёння адкрываецца "Славянскі базар". Фестываль у Віцебску - гэта заўсёды шмат усмешак, шмат сяброў і гасцей. Але мне здаецца, вельмі важна, што мы знайшлі час для таго, каб успомніць пра тых, дзякуючы каму наогул гэта свята адбылося. Сёння вялікая колькасць дзяцей і пажылых людзей знаходзіцца каля нашай палявой пошты. Мы расказалі ім аб тым, што можна адправіць пісьмо ў любое месца на баявым трохкутніку з Віцебска са штампам аршанскай кацюшы або Ушачаў. Гэта пісьмо пойдзе па ўсім свеце, каб кожны ведаў аб тым, што беларусы заўсёды помняць", - адзначыла генеральны дырэктар УП "БЕЛТА" Ірына Акуловіч.

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў дадаў, што выстава арганічна ўпісалася ў падзеі "Славянскага базару" ў Год гістарычнай памяці. "Ён не выпадкова аб'яўлены ў нашай краіне, паколькі нашы ідэйныя праціўнікі, можна сказаць ідэалагічныя ворагі, апошнім часам прыклалі нямала намаганняў па вымыванні са свядомасці нашых грамадзян гістарычнай праўды, па замяшчэнні гістарычнай праўды хлуснёй, фэйкамі, небыліцамі і адкрытай лухтой пра Вялікую Айчынную вайну, вялікую Перамогу савецкага народа. Мы можам проціпаставіць праўду, гістарычныя факты і сямейныя рэліквіі, некаторыя з якіх сёння прадстаўлены на гэтай выставе. Гэта тое, што нічым не заменіш, што трэба збіраць і пераводзіць у лічбавы фармат для нашых нашчадкаў у першую чаргу. У нас ёсць магчымасць дакрануцца да ўспамінаў, да тых эмоцый, пісем і слоў людзей, якія аддавалі свае жыцці за тое, каб мы жылі цяпер пад мірным небам у нашай краіне", - адзначыў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі