Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Кст 2017

Выстава беларускага авангарда да 130-годдзя Марка Шагала адкрылася ў Маскве

18 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выстава беларускага авангарда да 130-годдзя Марка Шагала адкрылася 17 кастрычніка ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя прадстаўлена Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Беларусі. Як паведаміў журналістам намеснік дырэктара цэнтра Ігар Лявонцьеў, у ёй прадстаўлена каля 50 твораў жывапісу, скульптуры і графікі, створаных як маладымі мастакамі, так і прызнанымі майстрамі. "Гэта як непасрэдныя прысвячэнні Марку Шагалу, так і асацыяцыі на тэму яго твораў, - сказаў ён. - Прайсці міма фігуры Марка Шагала сучасным мастакам зусім немагчыма".

Знакамітым ураджэнцам Віцебска ганарацца не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Францыі, ЗША, Швейцарыі, Ізраілі, дзе ён працаваў і ствараў свае шэдэўры, адзначыў на вернісажы саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч. "Аднак радзіма, вялікая і малая, пастаянна прысутнічала ў яго творчасці, надаючы непаўторную своеасаблівасць яго работам", - падкрэсліў дыпламат.

Юрый Ярашэвіч таксама выказаў упэўненасць, што сённяшняя выстаўка сучасных беларускіх мастакоў служыць наглядным доказам таго, што творчая спадчына Марка Шагала ў Беларусі паспяхова развіваецца.

Вернісаж дапоўніла маскоўская прэм'ера анімацыйнага фільма "Марк Шагал. Пачатак", створанага на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Яшчэ адну прэм'еру - аўтарскую праграму, навеяную творчасцю знакамітага мастака, прадставіла вакальная група "Камерата" Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Гасцямі вечара ў беларускім пасольстве сталі прэзідэнт Расійскай акадэміі мастацтваў Зураб Цэрэтэлі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ізраіля ў Расіі Гары Корэн, кіраўнікі вядучых галерэй і выставачных цэнтраў Масквы, прадстаўнікі МЗС Расіі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Еўразійскай эканамічнай камісіі, замежных культурных цэнтраў, маскоўскай творчай інтэлігенцыі і беларускай дыяспары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі