Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Стд 2023

Выстаўку "Беларусь інтэлектуальная", паводле ацэнак, наведалі 80-100 тыс. чалавек

Выстаўку
Фота з архiва

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўку "Беларусь інтэлектуальная", паводле ацэнак, наведалі 80-100 тыс. чалавек. Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык у прэс-цэнтры БЕЛТА.

Напярэдадні Дня беларускай навукі па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў Мінску была арганізавана маштабная выстаўка "Беларусь інтэлектуальная". Там былі прадэманстраваны найноўшыя распрацоўкі і дасягненні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, арганізацый іншых ведамстваў, у тым ліку міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, прамысловасці, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і іншых.

"Пасля першых дзён мы пачулі меркаванне, што трэба прадаўжаць. І гэта было вельмі правільным рашэннем. Мы ж бачылі, колькі наведвальнікаў было на выстаўцы штодзень. Прыходзілі як са школ і ўніверсітэтаў, так і проста сем'ямі. Людзям было цікава, яны ўнікалі, пыталі. Атрымаўся дыялог, рух насустрач. Паводле сціплых ацэнак, выстаўку наведалі ад 80 тыс. да 100 тыс. чалавек. Гэта нямала", - падкрэсліў Сяргей Чыжык.

Экспазіцыя была арганізавана па розных кластарах. У іх ліку - штучны інтэлект, IT-тэхналогіі, робататэхніка; інавацыйнае прыборабудаванне; электратранспарт і яго базавыя кампаненты; абараназдольнасць і ваенная навука; экалогія, прыродакарыстанне; біятэхналогіі; фармацыя, ахова здароўя, медыцына; аграпрамысловы комплекс, прадукты харчавання; прастора маладзёжных ініцыятыў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі