Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Май 2019

Выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX адкрываецца ў Мінску

Выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX адкрываецца ў Мінску

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX 2019 пройдзе ў Мінску 15-18 мая, паведамляе БЕЛТА.

Цырымонія афіцыйнага адкрыцця адбудзецца сёння на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". Там жа наведвальнікі змогуць азнаёміцца з экспазіцыяй ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага перыяду.

Асноўная ж выстаўка размешчана ў спарткомплексе "Мінск-Арэна" і на прылеглай адкрытай пляцоўцы. Свае экспазіцыі там прадставяць больш за 160 вытворцаў і экспарцёраў абароннай прадукцыі з Беларусі, Азербайджана, Германіі, Італіі, Казахстана, Кітая, Польшчы, Расіі, Сербіі і ПАР. Самыя маштабныя прадставяць Беларусь, Расія, Казахстан і Кітай. У час MILEX пройдзе 8-я міжнародная навуковая канферэнцыя па ваенна-тэхнічных праблемах, пытаннях абароны і бяспекі, а таксама тэхналогій двайнога прызначэння.

Выстаўка па маштабах вырашаемых задач, складзе і ўзроўні ўдзельнікаў, наяўнасці выставачнай інфраструктуры лічыцца адной з буйнейшых ва Усходнееўрапейскім рэгіёне. Пачынаючы з 2001 года гэты маштабны агляд зброі традыцыйна прыцягвае ўвагу вядучых айчынных і сусветных вытворцаў прадукцыі ваеннага прызначэння. Арганізатарамі выступаюць Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі, Міністэрства абароны і Нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі