Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Ліп 2016

Выстаўка сучасных абразоў адкрываецца ў музеі-сядзібе "Пружанскі палацык"

22 ліпеня, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Выстаўка сучасных абразоў "Прытчы" адкрываецца сёння ў музеі-сядзібе "Пружанскі палацык", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Генеральным консульстве Польшчы ў Брэсце.

У экспазіцыі прадстаўлена амаль пяцьдзясят работ мастакоў з Украіны, Польшчы, Беларусі, Славакіі і Грузіі, якія працуюць у традыцыях царкоўнага мастацтва. Гэта аўтарскае бачанне сакральнай тэмы - прытчаў Старога і Новага запавету. Прадстаўнікі розных мастацкіх школ і традыцый вырашылі расказаць біблійскія тэксты нанава, з дапамогай мастацкіх сродкаў, блізкіх сучаснаму чалавеку.

Выстаўка з'яўляецца своеасаблівай творчай справаздачай удзельнікаў міжнароднага пленэру іканапісу ў горадзе Навіца (Малапольскае ваяводства, Польшча) у 2015 годзе. Штогод на працягу сямі гадоў Таварыства сяброў горада Навіца сумесна з кафедрай сакральнага мастацтва Львоўскай нацыянальнай акадэміі мастацтваў арганізуе на базе цэнтра брацтва грэка-каталіцкай моладзі "Саперта" майстар-класы для сучасных іканапісцаў.

Перасовачная выстаўка іканапісу ўжо амаль паўгода з поспехам падарожнічае па Беларусі. Яна дэманстравалася ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" ў Палацы Рэспублікі, у музеі Беларускага Палесся ў Пінску. "Пружанскі палацык" стане апошнім прыпынкам выставачнага праекта, арганізаванага Польскім інстытутам у Мінску і Генеральным консульствам Польшчы ў Беларусі.

Выстаўка сучасных абразоў "Прытчы" ў Пружанах будзе працаваць да 14 жніўня, пасля чаго вернецца ў Польшчу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі