Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Apr 2016

Выстаўка мінералаў Ігната Дамейкі з музея Горнай школы Парыжа пройдзе ў Беларусі

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка архіваў, пісем і мінералаў Ігната Дамейкі з музея Горнай школы Парыжа пройдзе ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Францыі.

Пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка напярэдадні пабываў ва ўніверсітэце і музеі Горнай школы Парыжа. Дыпламат азнаёміўся з архіўнымі матэрыяламі, звязанымі з Ігнатам Дамейкам (асабістымі пісьмамі, мінераламі, якія ён перадаў Горнай школе Парыжа), а таксама з экспазіцыяй мінералагічнага музея, дзе знаходзіцца мінерал "Дамейкіт", названы ў гонар вядомага беларускага вучонага. "Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі ў Беларусі выстаўкі архіўных матэрыялаў, асабістых пісем і мінералаў Ігната Дамейкі", - адзначылі ў прэс-службе.

Павел Латушка правёў перагаворы з віцэ-прэзідэнтам універсітэта і хавальнікам музея. Прадстаўнікі Горнай школы Парыжа з гордасцю падкрэслілі, што Ігнат Дамейка быў яе студэнтам у 1834-1837 гадах. У сваю чаргу пасол праінфармаваў іх аб тым, як у Беларусі захоўваюць спадчыну знакамітага земляка, 200-годдзе з дня нараджэння якога адзначалася пад эгідай ЮНЕСКА.

Акрамя таго, у час сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць наладжвання кантактаў паміж геаграфічным факультэтам БДУ і Горнай школай Парыжа.

Ігнат Дамейка (1802-1889) нарадзіўся ў маёнтку Мядзведка Навагрудскага павета (цяпер гэта Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Гэта выдатны географ, геолаг, прыродазнавец і падарожнік.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі