Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Лют 2017

Выстаўка маладых беларускіх мастакоў адкрылася ў Маскве

10 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выстаўка "Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі" адкрылася ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя, графічныя і скульптурныя работы маладых аўтараў з Беларусі. Праект падрыхтаваны Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Беларусі.

Адкрываючы мерапрыемства, саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч адзначыў, што гэта адна з лепшых выставак выяўленчага мастацтва, арганізаваная на пляцоўцы Дзелавога і культурнага комплексу. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага творчай моладзі. Яркім сведчаннем таго з'яўляецца дзейнасць спецыяльных фондаў Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі і па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Паводле слоў дыпламата, пасольства не застаецца ўбаку і рэгулярна арганізоўвае мерапрыемствы, якія раскрываюць маладыя беларускія таленты маскоўскай публіцы.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі Наталля Шаранговіч расказала гісторыю стварэння экспазіцыі. "Гэту калекцыю мы пачалі збіраць у 2010 годзе, - адзначыла яна. - З таго часу калекцыя разрастаецца, з кожным годам становіцца ўсё больш цікавай". Паводле яе слоў, выстаўка дае ўнікальную магчымасць азнаёміцца з тым, што такое маладая нацыянальная беларуская школа. Прадстаўленыя мастакі, графікі і скульптары - выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Наталля Шаранговіч падкрэсліла, што ў Беларусі заснавана нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва. У гэтым конкурсе ёсць намінацыя "Малады мастак", мэтай якой з'яўляецца падтрымаць імкненні маладых людзей да самарэалізацыі.

Выстаўку высока ацанілі госці, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. У прыватнасці, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага інстытута тэорыі і гісторыі выяўленчых мастацтваў Расійскай акадэміі мастацтваў, член Саюза мастакоў Расіі, кіраўнік фонду "Стыль Перамогі" Таццяна Астраханцава назвала выстаўку выдатнай, а акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук, скульптар Наталля Апіёк адзначыла прафесіяналізм, з якім выкананы работы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі