Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Mar 2019

Выстаўка фотаработ БЕЛТА прадстаўлена ў Нацыянальнай галерэі Пакістана

Выстаўка фотаработ БЕЛТА прадстаўлена ў Нацыянальнай галерэі Пакістана
Ісламабад. Фота з архіву

19 сакавіка, Ісламабад /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Суверэнная Беларусь: Людзі. Падзеі. Дасягненні", падрыхтаваная на аснове здымкаў з фотаархіва Беларускага тэлеграфнага агенцтва, адкрылася ў Нацыянальнай галерэі Пакістана.

Экспазіцыя, прысвечаная 25-годдзю беларуска-пакістанскіх дыпламатычных адносін, а таксама гісторыі, традыцыям, культуры і дасягненням Беларусі, выклікала вялікую цікавасць у прадстаўнікоў грамадскіх колаў, творчай інтэлігенцыі, СМІ і дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Пакістане.

У час урачыстай цырымоніі прэзентацыі генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч выклала асноўную канцэпцыю выстаўкі, акцэнтаваўшы ўвагу на цеснай сувязі сучаснай Беларусі з яе гістарычным мінулым. Ад імя урада Пакістана з прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня беларуска-пакістанскай парламенцкай групы дружбы Якуб Шэйх.

У Ісламабадзе Ірына Акуловіч сустрэлася з федэральным міністрам інфармацыі і вяшчання Пакістана Чаудры Фавадам Хусэйнам, палітычнымі дзеячамі краіны і парламентарыямі.

З медыяпартнёрам БЕЛТА - інфармагенцтвам Associated Press of Pakistan (APP) дасягнута дамоўленасць аб развіцці ўзаемадзеяння ў сферы абмену інфармацыйным кантэнтам і яго дыверсіфікацыі. З гэтай мэтай бакамі абноўлены мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях інфармацыйнага супрацоўніцтва (папярэдні дакумент быў падпісаны ў 2015 годзе).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі