Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Жнв 2015

Выстаўка "Еўразійская бульба" пройдзе 20-21 жніўня ў Беларусі

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная выстаўка "Еўразійская бульба" пройдзе 20-21 жніўня на базе фермерскай гаспадаркі "Сула" Стаўбцоўскага раёна, паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце выстаўкі.

На выстаўцы будуць прадстаўлены дэманстрацыйнае поле з найноўшымі сартамі бульбы, метады яе вырошчвання і ўборкі, тэхніка і абсталяванне для вытворчасці, захоўвання і першаснай перапрацоўкі бульбы, сродкі аховы, упаковачныя матэрыялы і абсталяванне, сістэмы вентыляцыі і мікраклімату для сховішчаў, гандлёвая лагістыка і многае іншае.

Наведвальнікі змогуць не толькі атрымаць поўны агляд сартоў бульбы беларускай, расійскай, нямецкай, галандскай селекцыі, але і прыняць удзел у дэгустацыі.

Выстаўка праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага аблвыканкама, а таксама часопісаў "Белорусское сельское хозяйство" і "Наше сельское хозяйство".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс