У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Врс 2017

Выстаўка БЕЛТА "Параўнай Мінск" пазнаёміць з унікальнымі архіўнымі фота сталіцы

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка БЕЛТА "Параўнай Мінск" адкрыецца 6 верасня ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk, паведамляе БЕЛТА.

Фатаграфіі, якія будуць прадстаўлены на выстаўцы, наглядна расказваюць, як змянялася беларуская сталіца. У экспазіцыю ўвойдуць унікальныя архіўныя фота Мінска пачынаючы з 1916 года. Усяго будзе экспанавацца больш за 50 фатаграфій. На іх адлюстраваны Траецкае прадмесце, Верхні горад, ГУМ, ЦУМ, вуліцы Леніна, Кірава, Чырвонаармейская, Гандлёвая, плошчы Якуба Коласа, Перамогі, Кастрычніцкая, Прывакзальная, праспекты Незалежнасці і Пераможцаў, Камсамольскае возера, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Няміга.

"Параўнай Мінск" - адзін з раздзелаў мультымедыйнага спецпраекта Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Мінск і мінчане", прысвечанага 950-годдзю беларускай сталіцы. Яго прэзентацыя адбылася ў маі на XXI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "СМІ ў Беларусі".

Праект дае магчымасць пагартаць старонкі гісторыі беларускай сталіцы, даведацца пра людзей, чыё жыццё і дзейнасць звязаны з Мінскам, а таксама атрымаць інфармацыю пра святочныя мерапрыемствы, якія адбудуцца ў Дзень горада. Інфармацыю наведвальнікі сайта БЕЛТА могуць знайсці па адрасе minsk950.belta.by.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс