Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліс 2016

Выстаўка беларускіх мастакоў адкрылася ў штаб-кватэры САІУ ў Жэневе

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка карцін беларускіх мастакоў з інваліднасцю адкрылася ў штаб-кватэры Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) у Жэневе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Выстаўка арганізавана пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе пры падтрымцы офіса ПРААН у Беларусі. Сярод работ, прадстаўленых у экспазіцыі, карціны шасці беларускіх мастакоў: Ганны Гадзіравай, Алега Маханькова, Аляксандра Салтаўца, Аляксея Ляпіна, Івана Пятручыка, Святланы Мацвеенка.

Выстаўка адкрыта ў гонар 10-годдзя Канвенцыі аб правах інвалідаў і ўступлення ў 2016 годзе ў сілу Маракешскага дагавора аб аблягчэнні доступу асоб з парушэннямі зроку да друкаванай інфармацыі. У цырымоніі яе адкрыцця прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара САІУ, спецыяльны дакладчык ААН па правах інвалідаў, прадстаўнікі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, дыпламатычнага корпуса, грамадскасці.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Жэневе Юрый Амбразевіч адзначыў, што ратыфікацыя Канвенцыі аб правах інвалідаў падкрэслівае сур'ёзнасць дзяржаўнай палітыкі і практычных мер, накіраваных на абарону і падтрыманне правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі. Гэта чарговы крок на шляху мадэрнізацыі і гуманізацыі грамадства і дзяржавы.

Юрый Амбразевіч таксама звярнуў увагу прысутных, што Беларусь будуе інклюзіўнае грамадства, у якім кожны, нягледзячы на адрозненні, можа максімальна рэалізаваць асобасны патэнцыял.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі