Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Жнв 2013

Выстаўка беларускага скульптара Андрэя Асташова адкрылася ў Міхайлаўскім замку Санкт-Пецярбурга

Выстаўка Андрэя Асташова8 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Рускі музей прадставіў выстаўку беларускага скульптара Андрэя Асташова ў Міхайлаўскім замку Санкт-Пецярбурга. Экспазіцыя аб'яднала больш як 70 работ майстра, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

У аснову выстаўкі закладзены рэтраспектыўны прынцып - дэманструюцца асноўныя творы, створаныя скульптарам у апошнія два дзесягоддзі. У той жа час складальнікі імкнуліся найбольш поўна паказаць разнастайнасць сюжэтаў і, сыграўшы на кантрасце, упісаць сучасную скульптуру ў гістарычныя інтэр'еры Міхайлаўскага замка.

Асаблівасць творчасці Андрэя Асташова ў тым, што ён спалучае ў сваіх графічных і скульптурных творах сюжэты міфаў розных краін. У яго работах знайшло адлюстраванне традыцыйнае мастацтва народаў Далёкага Усходу, трапічнай Афрыкі і Акіяніі, у ім ёсць таксама водгаласы еўрапейскіх павер'яў і антычных міфаў, біблейскіх сюжэтаў і легенд аб стварэнні свету.

Андрэй Асташоў - выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з 1995 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках. Работы мастака прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі мастацтваў у іспанскім горадзе Малага і прыватных зборах Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША і іншых краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі