У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Снж 2015

Выстаўка ў Туркменістане прадставіць навінкі кнігавыдання Беларусі

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навінкі кнігавыдання Беларусі будуць прадстаўлены на Нацыянальнай выстаўцы-кірмашы Беларусі ў Ашхабадзе, якая пройдзе з 11 па 13 снежня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні выдавецкай дзейнасці і гандлю Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Нацыянальны стэнд будзе ўключаць амаль 200 кніг, якія ўбачылі свет у беларускіх выдавецтвах у апошнія гады. Экспазіцыя прадставіць лепшыя экзэмпляры кніг розных напрамкаў: вучэбная, вучэбна-метадычная, навуковая, навукова-папулярная, даведачная, энцыклапедычная, дзелавая літаратура, літаратурна-мастацкія, дзіцячыя выданні. Наведвальнікам выстаўкі ў Туркменістане будзе прадстаўлена кніга для людзей са слабым зрокам, выкананая на аснове рэльефна-кропкавай сістэмы Брайля.

Адным з акцэнтаў экспазіцыі стане альбом "Беларусь замкавая" выдавецтва "Паліграфкамбінат імя Я. Коласа", які атрымаў Гран-пры XII Міжнароднага конкурсу дзяржаў - удзельніц СНД "Мастацтва кнігі". "Беларусь замкавая" - маштабны праект беларускага кнігавыдання XXI стагоддзя, прысвечаны помнікам манументальнага дойлідства, які аб'яднаў вядучых гісторыкаў і фатографаў для стварэння актуальнай хронікі замкавай культуры Беларусі. Фотаальбом пацвярджае ўяўленне пра Беларусь як краіну замкаў, вядомых яшчэ з XV стагоддзя.

Стэнд нацыянальнага кнігавыдання дапоўняць спецыяльныя выпускі часопіса "Беларусь" і газеты "ЛіМ", публікацыі на старонках якіх расказваюць аб адносінах у розных сферах Беларусі і Туркменістана. У спецвыпусках размешчаны пераклады твораў беларускіх і туркменскіх літаратараў.

Экспазіцыя таксама прадставіць узоры папярова-чыставых тавараў, інфармацыю аб выдавецкай, паліграфічнай і кнігагандлёвай дзейнасці ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс